Як абскардзіць пастанову суда?
Скаргу можна напісаць самастойна, гэта зусім не складана
Валанцёрская
служба ПЦ «ВЯСНА»
RU
Навошта патрэбна абскарджанне?
Дае магчымасць звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека
Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу
Дае шанец на адмену пастановы і аднаўленне сваіх правоў
1
Атрымаць копію пастановы
Копію пастановы пасля суда дасылаюць поштай. Але часам гэтага не здараецца.
Вашыя дзеянні:
У мяне НЯМА пастановы
У мяне ЁСЦЬ пастанова
Даведайцеся, які суд вынес пастанову.
Для гэтага можна патэлефанаваць у суд.

1. Суд быў па Skype на Акрэсціна
гэта адзін з судоў Мінска. Патэлефануйце ў Мінскі гарадскі суд па нумары 8 (017) 308-90-57.

2. Суд быў у Жодзіна
гэта мог быць суд Жодзіна або суд найбліжэйшых гарадоў, напрыклад, Чэрвеня ці Смалявічаў. Патэлефануйце ў Мінскі абласны суд па нумары
8 (017) 222-40-39.

Альбо можна абзваніць суды – кантакты ўсіх судоў
Цудоўна! Можна пераходзіць да пункту 2.
Па тэлефоне ўдакладніце, як атрымаць копію пастановы.
Хутчэй за ўсё, каб вам яе выдалі, давядзецца пад'ехаць у суд з хадайніцтвам.
Але можна атрымаць копію пастановы і па пошце: для гэтага неабходна накіраваць у суд хадайніцтва заказным лістом або лістом 1 класа.
ХТО можа атрымаць копію пастановы?
Асоба, у дачыненні да якой вынесена пастанова, або яе абаронца (адвакат). Калі да адказнасці прыцягнуты непаўналетні, атрымаць копію пастановы можа яго законны прадстаўнік (бацька ці маці, апякун, усынаўляльнік).

2
Паглядзець матывіровачную частку пастановы
МАТЫВІРОВАЧНАЯ ЧАСТКА ПАСТАНОВЫ – ГЭТА:
– ацэнка доказаў вашай вінаватасці або невінаватасці;
– абгрунтаванне спагнання або спынення справы.
У пастанове НЯМА матывіровачнай часткі
У пастанове ЁСЦЬ матывіровачная частка
Мае сэнс зрабіць запыт матывіровачнай часткі. Гэта дасць магчымасць падоўжыць тэрмін абскарджання (пакуль не атрымаеце матывіровачную частку + яшчэ 10 дзён).
Важна не прапусціць тэрмін абскарджання –падрабязней гл. пункт 3.
Пераходзьце да пункту 3.

3
Праверыць тэрміны! Пераканацца, што яшчэ не позна
ТЭРМІН ЛІЧЫЦЦА З НАСТУПНАГА ДНЯ ПАСЛЯ:
– суда, на якім вы прысутнічалі;
– атрымання пастановы (калі вы адсутнічалі на судзе);
– атрымання матывіровачнай часткі пастановы (калі яна запытвалася асобна – гл. пункт 2).
пры арышце
10
пры штрафе і папярэджанні
содняў
5
содняў
Апошнім днём падачы скаргі павінен быць працоўны дзень. А што калі ён прыпадае на выходны*?
У такім разе апошнім днём падачы скаргі будзе наступны першы працоўны дзень.
*субота, нядзеля або афіцыйны святочны дзень
Што рабіць, калі прапусцілі тэрмін абскарджання?
Патрэбна прыкласці да скаргі хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну абскарджання або хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну абскарджання ў сувязі з адбыццём арышту.

4
Скласці скаргу
ПРА ШТО ПІСАЦЬ У СКАРЗЕ (шаблон скаргі)
1) Парушэнне вашых правоў пры затрыманні
– тыя, хто затрымлівалі вас, не былі ў форме супрацоўнікаў праваахоўных органаў, на іх адзенні не было асабістых апазнавальных знакаў; яны не прадставіліся і не прад'явілі дакументы;
– пры затрыманні вам не растлумачылі правы і абавязкі, не паведамілі прычыну затрымання;
– пры складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні вам не далі азнаёміцца з ім, унесці свае заўвагі, не выдалі копію пратакола;
– вашы асабістыя рэчы адабралі без складання вопісу;
– у вас патрабавалі разблакаваць тэлефон, паведаміць пароль ад яго;
– пры затрыманні была ўжытая непрапарцыйная сіла.

Поўны спіс вашых правоў, якія маглі быць парушаныя, змешчаны ў артыкуле 4.1 ПВКаАП.

2) Неналежнае паведамленне
Належнае паведамленне - гэта накіраваная загадзя позва. Яе павінны ўручыць асабіста, накіраваць заказным лістом або па SMS.

3) Парушэнне прынцыпу галоснасці пры разглядзе справы
– падчас судовага паседжання вы знаходзіліся ў закрытай установе (ЦІП, ІЧУ);
– суд адбываўся па skype, што перашкаджала зносінам з суддзём.

4) Няпэўныя і недапушчальныя доказы
– у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні пазначаны няправільны час, месца, абставіны затрымання;
– сведкі паказваюць няпэўныя час, месца, абставіны затрымання;
– у матэрыялах справы пазначаны несапраўдныя дадзеныя сведкі (напрыклад, прозвішча).

5) Няпоўнасць і аднабаковае даследаванне абставінаў справы
– суд прыняў рашэнне на падставе толькі пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні і рапарта, нават не спрабуючы знайсці дадатковыя доказы;
– суд улічыў тлумачэнні сведкі, нават не спрабуючы знайсці дадатковыя доказы для пацверджання або абвяржэння яго словаў;
– суд не ўлічыў некаторых абставін і доказаў справы;
– вашых хадайніцтваў не задаволілі (напрыклад, вы прасілі зрабіць запыт і далучыць запісы камераў відэаназірання або выклікаць іншых сведак).

6) Ужыта непрапарцыйна суровае спагнанне
У артыкуле 7.2 КаАП пералічаны акалічнасці, што змякчаюць адказнасць. Але вы таксама можаце прыводзіць і іншыя акалічнасці.

7) Неабгрунтаванае абмежаванне канстытуцыйных правоў і свабод
Палітычна матываванае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці – гэта спосаб запалохвання людзей, якія скарысталіся свабодай выказаць свае погляды.

Чаму дзяржава не павінна патрабаваць ад нас узгаднення мірных сходаў, можна прачытаць тут.
ВАЖНА:
Пазначыць у скарзе, што самім фактам прыцягнення вас да адміністрацыйнай адказнасці было парушана ваша права на мірны сход і права на свабоду выказвання поглядаў. Дадзеныя правы гарантаваныя артыкуламі 8 і 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта ААН "Аб грамадзянскіх і палітычных правах". Гэты пакт ратыфікаваны Беларуссю, а значыць, абавязковы для выканання.
Згадванне дадзенага пакта ў скарзе дазволіць надалей звярнуцца ў камітэт ААН па правах чалавека, каб аднавіць свае правы і дабіцца прызнання парушэння правоў дзяржавай на міжнародным узроўні.
Да скаргі лепш прыкласці доказы:
паказанні сведак, дакументы, фота ці відэа.

Калі доказ ёсць, але доступу да яго ў вас няма (напрыклад, відэазапіс камеры назірання або дэталізацыя званкоў мабільнага аператара з пазначэннем геададзеных), можна падаць у суд хадайніцтва аб выпатрабаванні такога доказу або выкліку сведкі.

5
Аплаціць дзяржпошліну
0,5 б.в.
(14,5 руб)
Дзяржпошліна аплочваецца ў вышэйшы суд.

Напрыклад, калі пастанову вынес суд г. Жодзіна, то дзяржпошліна аплочваецца ў Мінскі абласны суд; калі суд Цэнтральнага раёна Мінска - то ў Мінскі гарадскі суд.


Як аплаціць дзяржпошліну:
– праз АРІП (ЕРИП) у раздзеле «Суды, юстыцыя» (напрыклад: «Суды, юстыцыя - Суды - Мінск - Мінскі гарадскі суд»);
– у банку па рэквізітах абласнога (ці Мінскага гарадскога) суда.

Рэквізіты ўсіх судоў ёсць на сайце Вярхоўнага суда.


Як вызначыць памер дзяржпошліны:
штраф
<10 б.в.*
2 б.в.
(58 руб)
штраф
≥10 б.в.
1 б.в.
(29 руб)
АРЫШТ**
ці ПАПЯРЭДЖАННЕ
* базавая велічыня
Памер базавай велічыні правярайце тут.

** калі пастанова аб арышце не ўступіла ў сілу, тады дзяржпошліну плаціць ня трэба
(п. 1.3.3 ст. 285 Падаткавага кодэксу)

6
Адправіць скаргу
Адпраўце ў суд або іншы орган, які вынес пастанову:
1. Cаму скаргу.
2. Квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны.
3. Доказы невінаватасці (калі ёсць).
Кантакты ўсіх судоў
ПАРАДА:
Адсылайце скаргу ў апошні для абскарджання дзень: гэта падоўжыць тэрмін яе разгляду, а значыць, і тэрмін уступлення ў сілу пастановы суда.

7
Атрымаць рашэнне па скарзе
Як доўга разглядаюць скаргу?
Цягам 1 месяца для штрафа і 3 дзён для содняў.

Як даведацца, што скарга разгледжана?
Вас запросяць позвай на паседжанне.
Скаргу НЕ задаволілі
Скаргу задаволілі!
Пастанова ўвойдзе ў сілу, але яе ўсё яшчэ можна будзе абскардзіць на працягу 6 месяцаў Старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) суда.
Пачынайце з пункта 1.
Віншуем!
Здаецца, у нас не ўсё так кепска)
ВАЖНА прыйсці ў суд і выказаць, чаму вы не згодныя з пастановай, каб суд кіраваўся не толькі матэрыяламі справы, але і вашымі тлумачэннямі.
РАШЭННЕ ПА СКАРЗЕ
Нават калі вы не з'явіліся на разгляд скаргі, рашэнне дашлюць поштай. Вашы далейшыя дзеянні:
Напішыце нам, калі засталіся пытанні:
zvarot@spring96.org
Сайт зроблены валанцёрскай службай Вясны. 2021 г.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website